Вероника Звонко решила помогать людям еще в детском саду. 21.by

Вероника Звонко решила помогать людям еще в детском саду

17.06.2019 — Разное | Полымя  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

«Як файна, што ты будзеш урачом!», – гэту кароткую, але такую важную для кожнага дзіцяці фразу прамовілі бацькі Веранікі Звонка, калі дзяўчына стаяла на шляху выбару прафесіі. Упэўненая ў сабе, яна ніколі не сумнявалася ў тым, што звяжа жыццё з самай патрэбнай і гуманнай справай у свеце. Так і адбылося. Ціхая і сціплая, дзяўчына ўжо трэці год (разам з інтэрнатурай) працуе ў Карэліцкай цэнтральнай бальніцы і дапамагае ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу.

Вероника Звонко решила помогать людям еще в детском саду

– Памятаю, як настаўніца вельмі хацела, каб я стала адвакатам. Але ўжо ў дзіцячым садку да мяне прыйшло ўсведамленне таго, што маё прызванне – лячыць людзей, – узгадвае загадчык тэрапеўтычнага аддзялення УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” Вераніка Звонка. І сапраўды, пытаючыся ў нашай гераіні пра выбар прафесіі, яна расказвае, што іншых варыянтаў папросту не было… Скончыўшы Жухавіцкую сярэднюю школу, дзе дзяўчына была выдатніцай, яна з лёгкасцю паступіла на бюджэтнае аддзяленне адной з галоўных устаноў  краіны – Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Калі надышоў час размеркавання, малады ўрач ужо ведала, што адправіцца на малую радзіму. Два гады інтэрнатуры, а затым – адказная пасада загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення.

– Вядома, на пачатку працы было складана, але потым прывыкла. Першы час не магла прызвычаіцца да таго, што ўсе мяне клічуць на “Вы”, хаця я ж зусім маладая, без вопыту, – з усмешкай на вуснах расказвае Вераніка.

Галоўнай скаладанасцю ў працы, прызнаецца дзяўчына, з’яўляюцца зносіны з пацыентамі. Гэта і зразумела: у падручніках пішуць пра сімптомы і хваробы, але ніяк не пра тое, як запэўніць чалавека прымаць лекі ці больш адказна адносіцца да свайго здароўя. Тут, безумоўна, патрэбен вопыт.

Стала для маладой дзяўчыны адкрыццём і тое, што не ўсе дзеці гатовыя выдаткоўваць час на догляд за сваімі састарэлымі бацькамі. Кожную такую гісторыю Вераніка прапускае праз сябе  і нават калі вяртаецца дамоў, думкі пра таго ці іншага пацыента не адпускаюць: як ён там, ці ўсё ў парадку?..

Жыве малады ўрач у арэнднай кватэры, якую ёй прадставіў раённы выканаўчы камітэт. Умовы, як расказвае дзяўчына, добрыя, таму існуюць усе шанцы, што малады спецыяліст і пасля размеркавання застанецца на малой радзіме.

Паколькі працуе Вераніка амаль без выхадных, часу на любімыя заняткі практычна няма. Раней, праўда, яна вельмі любіла мастацтва – жывучы ў сталіцы, часта наведвала музеі і тэатры. Зараз жа, калі дазваляе надвор’е, дзяўчына любіць прайсціся па вячэрнім пасёлку, каб трохі абстрагавацца ад таго, што здарылася за дзень. Але нават у нядзелю малады ўрач не дае сабе слабіну – побач з ложкам ляжыць не Рэмарк ці Хэмінгуэй, а дапаможнік па кардыялогіі. Ды і як іначай, калі кожны дзень ты нясеш адказнасць за самую вялікую каштоўнасць у свеце – чалавечае жыццё?..

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Як файна, што ты будзеш урачом!», – гэту кароткую, але такую важную для кожнага дзіцяці фразу прамовілі бацькі Веранікі Звонка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика