21 чэрвеня ля помніка загінуўшым воінам адбыўся мітынг, шаркаўчане ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
21.06.2019
—
Разное
|
22 чэрвеня 1941 года аб’явілі, што пачалася вайна. А ўжо 30 чэрвеня нямецкімі войскамі была акупіравана і тэрыторыя нашага раёна. Сёння ў нашым гарадскім пасёлку адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Дэлегацыі арганізацый і прадпрыемстваў раёна разам з кіраўніцтвам сабраліся на цэнтральнай плошчы нашага гарадскога пасёлка, каб у чарговы раз аддаць даніну памяці салдатам мінулай вайны, ускласці вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам. -Мы заўсёды будзем памятаць дату 22 чэрвеня 1941 года. Яна дапамагае ўсім нам усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця, прымушае берагчы мір,- адзначылі падчас свайго выступлення старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаіл Часлававіч Пугаўка. Сапраўды, перамога была заваявана надзвычай высокай цаной. А ад сумнай даты 22 чэрвеня Дзень Перамогі аддзялілі аж 1418 дзён і начэй мужнасці, надзей і незаменных страт. Менавіта столькі доўжылася Вялікая Айчынная вайна .Таму вечная памяць — гэта самае малое, чым мы можам аддзячыць пакаленню, якое здабывала для нас Перамогу. |
|