Карэлічы. Зямля пад белымі крыламі (фота+відэа). 21.by

Карэлічы. Зямля пад белымі крыламі (фота+відэа)

23.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 чэрвеня — асаблівы дзень для кожнага беларуса. Раніцу 1941 года жыхары нашай зямлі сустрэлі са страшным словам на вуснах — «ВАЙНА». І праз дзесяцігоддзі яго рэха адклікаецца ў нашых сем’ях болем і смуткам. Але мір лечыць раны мінулага. І сёння Беларусь прачынаецца пад ясным небам і са спакойным сэрцам, пад белымі крыламі сімвалаў мірнага жыцця — буслоў.


Якраз пра гэтых асаблівых птушак і будзе наша гісторыя. Яна пачалася сёлета яшчэ ў сакавіку на раённай вучэбна-даследчай канферэнцыі “Шлях да пазнання”. Тады вучань трэцяга класа сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы Аляксей Горбік разам са сваёй настаўніцай Марыяй Хіневіч стварыў бусліную карту нашага райцэнтра і падзяліўся з прысутнымі марай аб тым, каб на плошчу 17 Верасня вярнуліся дарагія кожнаму беларусу птушкі.



І гэтая сустрэча так запала ў сэрца, што мы пачалі між справай наглядаць за бусламі ў Карэлічах ля плошчы 17 Верасня, мемарыяльнага комплексу «Зорка» і на вуліцы Кастрычніцкай, штосьці фатаграфавалі і здымалі, нават з дрона. І шчыра радаваліся, калі птушкі вярнуліся ў свае гнёзды. А яшчэ заўважылі, што жыхары нашага райцэнтра вельмі любяць упрыгожваць свае надворкі фігурамі і выявамі буслоў. Гэта, безумоўна, маленькія дэталі, але менавіта яны прыносяць у нашу жыццё радасць, цяпло і ўсмешку.














Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара
Здымкі з дрона: Юрый ГЕЙЗЕРАЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня — асаблівы дзень для кожнага беларуса. Раніцу 1941 года жыхары нашай зямлі сустрэлі са страшным словам на вуснах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика