Відавочцы ДТЗ і інспектар ДАІ дапамаглі чацвярым дзецям з пабітай машыны. 21.by

Відавочцы ДТЗ і інспектар ДАІ дапамаглі чацвярым дзецям з пабітай машыны

23.06.2019 13:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


УУС Мінаблвыканкама

У Мінскім раёне відавочцы ДТЗ ратавалі дзяцей з пабітай машыны. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, аварыя адбылася 22 чэрвеня каля 16:30 ля павароту на вёску Шчытамірычы. Легкавік “Фольксваген-Пола” заехаў пад паўпрычэп фуры і атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні.

У машыне апроч кіроўцы знаходзілася чацвёра дзяцей. Трое малодшых былі на заднім сядзенні ў аўтакрэслах і бустэры — візуальна яны не пацярпелі. Дзяцей 3-х, 7-мі і 10-ці гадоў вывелі з машыны відавочцы здарэння.

Старэйшы 12-гадовы хлопчык быў наперадзе і атрымаў некалькі раненняў. Да прыезду хуткай першую дапамогу яму аказаў інспектар ДАІ.

Кіроўца машыны жывы, яму таксама дапамаглі выбрацца з салона відавочцы. І кіроўца, і старэйшы хлопчык былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УУС Мінаблвыканкама У Мінскім раёне відавочцы ДТЗ ратавалі дзяцей з пабітай машыны. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, аварыя адбылася 22 чэрвеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика