У першай палове тыдня ў Беларусі захаваецца спёка
24.06.2019 13:32
—
Разное
|
pixabay.com У аўторак, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, Уначы тэмпература паветра будзе 11-17 са знакам "плюс", месцамі 7-10 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+29. 26 чэрвеня захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, вецер слабы. Уначы тэрмометры пакажуць 11-16 цяпла, у асобных раёнах +8...+10. Удзень прагназуецца ад +23 па паўночным усходзе да +32 па захадзе краіны. У чацвер, 27 чэрвеня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-заходніх раёнах, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, удзень у многіх раёнах моцны парывісты. Уначы будзе 14-20 вышэй за нуль, Удзень чакаецца +22...+28. Па паўднёвым усходзе тэрмометры пакажуць да 31 градуса цяпла, а ў паўночных — толькі 19-21 са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У аўторак, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе... |
|