Развивать овцеводство в деревнях страны
24.06.2019
—
Разное
|
>
Развіваць у вёсцы новыя напрамкі, у тым ліку авечкагадоўлю Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі агучыў, узгадняючы прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады. За работу трэба брацца сур'ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы. "Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе. Поймы не занятыя. Бліжэй да іх можна будаваць лёгкія павеці і трымаць авечак, – прапанаваў кіраўнік дзяржавы. – У тым пераканаўся асабіста. У мяне іх, напэўна, цяпер каля пяцідзясяці. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там затраты? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, адвязеш – і ім дастаткова. На пашу ходзяць або ў лясок запусціў, яны там сядзяць у спёку". Слабых — на буксір Аляксандр Лукашэнка выступае за падтрымку адстаючых гаспадарак сіламі прамысловых прадпрыемстваў: "Краіна забяспечыць сябе прадуктамі харчавання нават у выпадку закрыцця слабых гаспадарак. Людзей шкада, без работы застануцца. Мы гатовы падтрымаць і дапамагчы, толькі трэба, каб на месцах варушыліся”.
Кліматычныя ўмовы з разлікам на гаспадарлівых Прэзідэнта насцярожвае сітуацыя з ураджайнасцю ў некаторых рэгіёнах, асабліва ў цэнтральнай частцы краіны, дзе рэдка праходзілі дажджы. "Сітуацыя сур'ёзная. На ўсходзе, захадзе і ў цэнтры праблемы будуць у залежнасці ад таго, якія глебы. На лёгкіх ужо пажоўклыя пасевы, таму трэба не ўпусціць час і своечасова іх убраць. Пакласці гэта ў сянаж, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Трэба па-гаспадарску паглядзець, што зрабіць у раслінаводстве. Ні ў якім разе нічога не страціць".
Фота для ілюстрацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Развіваць у вёсцы новыя напрамкі, у тым ліку авечкагадоўлю Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі агучыў, узгадняючы прызначэнне кіраўнікоў мясцовых...
|
|