З пачатку года ў раёне нарадзілася 64 дзіцяці, у іх ліку 35 хлопчыкаў і 29 дзяўчынак, паведаміла “ГС” Святлана Высоцкая, галоўны спецыяліст аддзела загс Сенненскага райвыканкама.
Першынцамі ў сем’ях сталі 18 нованароджаных. У 22 немаўлят ужо ёсць брацік альбо сястрычка. Па словах Святланы Пятроўны, расце колькасць дзяцей, якія нарадзіліся трэцімі — такіх па раёне 19. Трое немаўлят сталі чацвёртымі ў сваіх бацькоў. Год радуе і тым, што на сённяшні дзень зарэгістравана нараджэнне дзвюх двойняў.
Большасць дзетак нарадзілася ў поўных сем’ях. 18 немаўлят, што складае 30% ад агульнай колькасці нованароджаных, з’явілася на свет па-за шлюбам.
Сярэдні ўзрост маці складае 28 гадоў, бацькі – 31.
Сярод імёнаў, якія часцей за ўсё сенненцы даюць сваім дочкам і сынам, — Андрэй, Іван, Арсеній, Варвара, Анастасія, Ганна. У ліку рэдкіх мужчынскіх імён Рыгор, Валерый, Міраслаў, жаночых – Руслана, Эмілія, Міраслава.
Ала ЯКАЎЛЕВА.