Новости Беларуси. Гостем студии СТВ стал депутат, историк, ведущий ток-шоу «В обстановке мира» – Игорь Марзалюк.
Сергей Прохоров, СТВ: Мы сегодня уже вспоминали церемонию открытия II Европейских игр. Вы можете ее оценить? Как представили нашу страну иностранным гостям? Хорошо ли ее представили с точки зрения исторического контента и культурного?
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси, телеведущий СТВ:
Я думаю, што калі мы кажам пра сам малюнак, ён будзе надзвычай яскравы, відовішчны. І той, хто раней нічога не ведаў пра Беларусь, можа цяпер зразумець яе пэўны вобраз. Вядома, да любой прэзентацыі можна прад'яўляць пэўныя прэтэнзіі, але трэба памятаць, што, у першую чаргу, – гэта мастацкая дзея, а не падручнік па гісторыі Беларусі. Разам з тым знакавыя моманты былі яскрава і выразна падкрэслены, у тым ліку еўрапейскі кантэкст.
Сергей Прохоров: Как вы думаете, все ли получилось, что было задумано?
Игорь Марзалюк:
Каб адказаць, ці ўсе атрымалася, трэба ведаць усе задумы тых, хто іх збіраўся рэалізоўваць. Але калі казаць пра ўзровень прэзентацыі, аб водгуках спартсмэнаў, мне было вельмі прыемна пачуць, у тым ліку і ў вашых выпусках, аб тым, што ўзровень падрыхтоўкі адпавядае алімпійскім гульням. Будзем лічыць, што гэта рэпетыцыя да самых вялікіх спартыўных святаў, што рана ці позна будуць рэалізаваныя ў Мінску.
Сергей Прохоров: Игры уже идут несколько дней. Как вы думаете по организации, отстранимся от церемонии открытия, вообще в целом, все ли получилось? Может быть вам удалось пообщаться с иностранными гостями, узнать их мнение?
Игорь Марзалюк:
Арганізацыя, з майго пункту гледжання, надзвычай на высокім узроўні. Тое ж самае кажуць людзі, якія прыехалі першы раз у Беларусь. У многіх нармальны культурнапазітыўны шок – і ад арганізацыі, і ад таго, як прадумана ўся лагістыка і ў дачыненні да спартсмэнаў, і проста для турыстаў. Таму Беларусь на сённяшні дзень годна гэты экзамен здае. Нават калі не на 10, то на 9 з плюсам.
Сергей Прохоров: Как вы считаете, что в итоге даст нашей стране проведение II Европейских игр и внутри страны, и на международной арене?
Игорь Марзалюк:
Па-першае, гэта пазнавальнасць краіны, акцэнт на тым, што Беларусь – гэта еўрапейская краіна, і на сенняшні дзень – гэта цэнтр спартыўнага жыцця кантынента. Гэта магчымасць рэальна пабачыць жывых людзей, а не выдуманыя вобразы, не фэйкавыя фантомы пра нашу краіну, пабачыць нашу краіну такой, якая яна ёсць – з прыгожымі людзьмі, чыстымі вуліцамі, шыкоўнай гісторыка-культурнай спадчынай, дзе кожны можа пазнаць нешта свае. Па архітэктурных стылях нашай краіны можна вывучаць архітэктурныя стылі Еўропы.
Сергей Прохоров: Стоит ли рассматривать Игры с точки зрения финансовой составляющей? Понятно, что на организацию потрачены внушительные деньги. Либо имидж в глазах иностранцев, глазах наших гостей – это бесценная вещь?
Игорь Марзалюк:
Безумоўна, грошы і бюджэт заўседы маюць істотнае значэнне. Але што з чым параўноўваць. Калі падыходзіць з логікі тых, хто брутальна крытыкуе тое, што мы пагадзіліся невядома на што і выкінулі грошы, то калі зыходзіць з такіх крытэрыяў, ва ўсе эпохі, ва ўсе стагоддзі – не трэба было ствараць архітэктурныя помнікі, пісаць карціны, а думаць толькі пра побытавыя рэчы. Але на самой справе такую рэч трэба ацаніць не толькі з улікам фінансавых дывідэндаў, але і таксама як розглас і інвестыцыі ў будучыню, якія мы ўклалі, праводзячы гэтыя Гульні.
Сергей Прохоров: Продолжая тему пиара, вы в своей программе с гостями обсуждали какие-то моменты упущения в этой сфере. Все ли получилось исправить?
Игорь Марзалюк:
Я не кантралер, каб даваць адзнаку. Давайце дачакаемся канца Гульняў, тады будзем падводзіць вынікі. Но на мой суб'ектыўны пункт гледжання, які не прэтэндуе на абсалютную слушнасць, мне здаецца, што вялікіх праблем мы не бачым ні ў арганізацыі спаборніцтваў, ні ў працэсе жыццядзейнасці нашага мегаполіса, ні па ўзроўню камфортнасці жыхароў. Ёсць адзіная праблема – заблакіраваны цэнтр, перакрытыя вуліцы, але проста да гэтага трэба падыходзіць з разуменнем.
Сергей Прохоров: Напоследок, если позволите, личный вопрос. Может быть, вы болеете за какой-то конкретный вид спорта, может быть, за какого-то атлета?
Игорь Марзалюк:
Я сам займаўся самба і дзюдо. Гэта маі віды спорта, таму я надзвычай моцна хварэю за самбістаў. Вера Гарэлікава проста малайчына. Таму самба і дзюдо, пры павазе да ўсіх астатніх відаў спорта, для мяне на першым плане. І я цешуся тым, што яны годна выступаюць.
Новости Беларуси. Гостем студии СТВ стал депутат, историк, ведущий ток-шоу «В обстановке мира» – Игорь Марзалюк. Сергей Прохоров, СТВ: Мы сегодня уже...