Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка
25.06.2019 22:30
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка чыхуахуа. Па факце махлярства распачатая крымінальная справа. brest.mvd.gov.by, з заявай у міліцыю звярнуўся жыхар Ганцавіцкага раёна. Ён пабачыў у інтэрнэце аб'яву пра продаж 7-месячнага шчанюка чыхуахуа і выйшаў на сувязь з прадаўцом, атрымаў рэквізіты банкаўскага рахунка, на які перавёў аванс (яго сума не агучваецца). Пасля гэтага аб'ява знікла з інтэрнэта, а кантактны тэлефон перастаў адказваць. Міліцыя высветліла, што махлярствам займалася 27-гадовая жыхарка вёскі Крывічы. Фота сабакі яна знайшла ў інтэрнэце. Цяпер ёй можа пагражаць нават пазбаўленне волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Жыхарка Салігорскага раёна прадавала неіснуючага шчанюка чыхуахуа. Па факце махлярства распачатая крымінальная справа. Як інфармуе... |
|