У Наваполацку загінуў падлетак, правяраецца версія пра таксікаманію
26.06.2019 13:32
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / ria.ru У Наваполацку загінуў 16-гадовы хлопец, які выпаў з акна кватэры на шостым паверсе. Позна ўвечары 25 чэрвеня там адпачывала кампанія з трох юнакоў, дарослых не было. Адзін з падлеткаў (ён жыве ў той кватэры) у 22:39 патэлефанаваў у міліцыю і распавёў пра здарэнне. Следча-аператыўная ггрупа, якая прыехала на месца, высветліла, што хлопцы былі цвярозыя. Раней усе яны не мелі праблемаў з законам, прэс-служба віцебскай міліцыі. Прэс-служба Следчага камітэта ў Telegram новыя дэталі. Адзін з юнакоў распавёў праваахоўнікам, што яго таварыш прынёс балоны з газам "для запраўкі запальнічак з мэтай сніфінгу" (гэта форма таксікаманіі) і пасля на нейкі час застаўся ў пакоі адзін. Раптам хлопцы пачулі хлапок. Калі яны зайшлі ў пакой, то ўбачылі адчыненае акно, а іх таварыш ляжаў на тратуары. Следчы камітэт праводзіць праверку. Былі забраныя балоны з газам і чэк, які сведчыць пра іх пакупку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / ria.ru У Наваполацку загінуў 16-гадовы хлопец, які выпаў з акна кватэры на шостым паверсе. Позна ўвечары 25 чэрвеня там адпачывала кампанія з трох... |
|