Столінская ДАІ злавіла матацыкліста з алкагольным "рэкордам". 21.by

Столінская ДАІ злавіла матацыкліста з алкагольным "рэкордам"

26.06.2019 18:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


brest.mvd.gov.by

У вёсцы Церабішча Столінскага раёна каля паўночы інспектары ДПС звярнулі ўвагу на кіроўцу матацыкла "ІЖ Юпітэр". Як адзначае прэс-служба УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына ехаў без моташлема, а на самім матацыкле не было рэгістрацыйных знакаў.

Даішнікі ўключылі пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колераў і запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся, аднак той толькі прыбавіў хуткасці. Праз нейкі час кіроўца кінуў матацыкл на зямлю і пачаў уцякаць бегма. Затрымаць яго інспектару ўдалося літаральна праз 30 метраў. 

Парушальнікам аказаўся нецвярозы 24-гадовы мясцовы жыхар. У выдыханым ім паветры было зафіксавана 4,8 праміле алкаголю. Малады чалавек патлумачыў, што выпіваў з сябрамі і паехаў дадому на матацыкле. Пасведчання кіроўцы ў яго няма. 

На парушальніка склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. Матацыкл дастаўлены на штрафную стаянку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by У вёсцы Церабішча Столінскага раёна каля паўночы інспектары ДПС звярнулі ўвагу на кіроўцу матацыкла "ІЖ Юпітэр". Як адзначае прэс-служба УДАІ УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика