У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва кіраўнік раёна Д. М. Ламака сустрэўся з працоўнымі ААТ «Буеўшчына» і жыхарамі аг. Іёды. 21.by

У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва кіраўнік раёна Д. М. Ламака сустрэўся з працоўнымі ААТ «Буеўшчына» і жыхарамі аг. Іёды

27.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6103 (Копировать)

26 чэрвеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група Шаркаўшчынскага райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Буеўшчына” і жыхарамі аг. Іёды. Асноўнай тэмай гутаркі стала “Перамога. Незалежнасць. Памяць” (да 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

У сваім выступленні старшыня райвыканкама падкрэсліў словы, агучаныя Прэзідэнтам нашай краіны А. Р. Лукашэнкам, што галоўнымі прыярытэтамі дзяржавы з’яўляюцца дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Затым Дзмітрый Міхайлавіч прыгадаў прысутным асноўныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Праз чатыры дні наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта 3 ліпеня войскі Чырвонай арміі ўвайшлі ў горад Мінск. З гэтай нагоды ў Маскве быў дадзены ўрачысты салют 24 залпамі з 324 гармат. А поўнае вызваленне Беларусі адбылося 28 ліпеня 1944 года, калі быў выгнаны вораг з горада Брэста.

Больш за 600 тысяч жыхароў Беларусі (у тым ліку 180 тысяч партызан) змагаліся з акупантамі. Сярод іх былі і шаркаўчане. Каля тысячы нашых землякоў былі забіты ці прапалі без звестак. Наогул, на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна за 1941—1945 гады было забіта 2027 мірных жыхароў. 1484 чалавекі вывезены ў Германію. Спалены 19 вёсак і хутароў, некаторыя з іх не аднавіліся пасля вайны.

Затым Дзмітрый Міхайлавіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што ў Беларусі 2018—2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Жыццё паказала, што дзейны ўдзел у добраўпарадкаванні родных мясцін дапамагае кожнаму зразумець, чаму нам самім трэба вырашаць свой лёс. Адкрытасць душы, гасціннасць і талерантнасць заўсёды былі ўласцівы беларусам. Гэтага трэба прытрымлівацца і цяпер.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя задавалі кіраўніку раёна пытанні, вырашэнне якіх Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзяў пад асабісты кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_6099 (Копировать) IMG_6101 (Копировать) IMG_6105 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика