Раман Кісляк падаў заяўку на ўсталяванне помніка "Бюракрат і чалавек"
28.06.2019 06:26
—
Разное
|
Берасцейцы ўзгадняюць устаноўку на вуліцы Гогаля свайго гораду дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыі „Бюракрат і чалавек”. З адпаведнай заявай ад свайго імя да мясцовых уладаў звярнуўся праваабронца Раман Кісляк. Ён зазначыў пра тое, што падобная ідэя сярод актывістаў наспявала яшчэ год таму: – Актывісты прапанавалі, што трэба паставіць помнік адпіскам. Затым размова зайшла пра помнік бюракратам. Мы адкладалі ўвесь час, і зараз, нягледзячы на тое, што прыпынена будаўніцтва, мы ўсё адно сутыкаемся з фактамі маніпуляцыі словамі, тэрмінамі. І бачым, што асобныя чыноўнікі не чуюць нас і спрабуюць свае інтарэсы выконваць, а не людзей. У заяве, сярод іншага, пазначана, што ў выпадку дазволу на ўсталяванне помніка, усё будзе зроблена высілкамі грамадства і не пацягне за сабой ніякіх бюджэтных выдаткаў. Падобныя станоўчыя прыклады, калі грамадзяне, а не ўлады, выступалі за ўсталяванне помніка ў Беларусі, ужо былі – гэта помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косава. „Таму шанец заўсёды ёсць, тым больш што гэта толькі першы крок”, – зазначыў Раман Кісляк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Берасцейцы ўзгадняюць устаноўку на вуліцы Гогаля свайго гораду дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыі „Бюракрат і чалавек”. З адпаведнай заявай ад свайго імя...
|
|