У.П. Чурыла: “Бог мяне аберагаў…”. 21.by

У.П. Чурыла: “Бог мяне аберагаў…”

28.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адразу пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў

жыхара вёскі Саска Ліпка Уладзіміра Чурылу

прызначылі ахоўнікам

у Квачоўскі  сельскі Савет. Далі карабін, патроны.

А ў жніўні 1944-га прызвалі ў армію. Навучанне

ваеннай справе

ён праходзіў у Бабруйску.


Потым навабранцаў перавезлі ў Калодзішчы пад Мінскам, адтуль накіравалі на фронт, у Польшчу. Уладзімір Чурыла служыў тэлефаністам-кабельшчыкам у 411-м мінамётным палку.

— На фронце ўсялякае было. Але Бог аберагаў мяне, — расказвае 94-гадовы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Пятровіч Чурыла. — Столькі людзей загінула, столькі было  параненых, а я прайшоў вайну без драпіны. Хаця шмат  разоў быў на крок ад смерці. Вось, напрыклад, неяк падчас  наступлення трэба было пераходзіць гару. Грузавік нас чакаў, а я з сябрам Лёнькам  (ён — з горада Арцёмаўска Краснаярскага  краю) адышліся, скручваючы кабель. Пачулі кулямётныя  стрэлы. Вярнуліся — некалькі нашых  таварышаў забітыя. Аказалася, два немцы напалі з засады. Мы з Лёнькам засталіся  жывымі.

Або наступны выпадак. У нашым “студэбекеры” балванкай прабіла кабіну і задні борт кузава, а мы сядзелі  па абодва бакі кузава, і нас не зачапіла. Вось як бывае.

Вызваліўшы Варшаву, прайшоўшы з баямі  Польшчу, мы выйшлі да Кюстрына. Пачалася пераправа праз  Одэр. Рака — шырокая, магутная. Якраз бушавала навальніца, уздымаючы высачэзныя хвалі. А нам з Лёнем трэба  пракладваць сувязь. Для гэтага былі спецыяльныя лодкі, дык хвалі іх проста накрывалі. Мінамёты з паромаў з’ехалі, у кузаве машыны — па калена вады. Але задачу сваю мы выканалі. Сувязь наладзілі, ваду з вопраткі выкруцілі (бо сушыцца не было калі і не было дзе) — і зноў у бой.

Назіральны пункт камандаванне дывізіёна абсталявала ў капцы бульбы ці буракоў. Але не было сувязі. Пайшлі мы шукаць парыў. На спіне — 2 катушкі з кабелем, 2 апараты, процівагаз, карабін. Чуем: “Танкі ідуць”. Супраць нямецкіх танкаў была адна наша пушка-саракапятка. Дык яна так страляла, што ствол стаў нават не чырвоным — да белага напаліў-ся. Танкі адступілі. А вось назіральны  пункт фашысты расстралялі — разгледзелі з самалёта. Так загінуў наш камандзір дывізіёна, капітан. Другога і трэцяга камандзіраў дывізіёна мы страцілі ў Берліне. З дома ў дом там можна было прайсці толькі па падвалах, не па вуліцы. Дык вось ішоў капітан літаральна перада мною, толькі адчыніў дзверы ў падвал — і ўпаў. Аказалася, што ў шафе, якая стаяла побач з дзвярыма, схаваўся нямецкі салдат…

І яшчэ адзін выпадак нагадаў мой суразмоўца: як узнаўлялі сувязь у Берліне, за што Ула-дзіміра Чурылу  ўзнагародзілі медалём “За адвагу”. Знайшлі яны  зручную прагаліну, правялі кабель. Але яго парвала варожым снарадам. У пошуках парыву тэлефаністы наткнуліся на варонку. Узяліся Уладзімір з сябрам Леанідам за канцы кабелю, каб злучыць іх, а тут — зноў абстрэл. Адзін снарад, другі, трэці… Салдаты схаваліся ў яму. Уладзімір Пятровіч  упэўнены: проста снарады пераляталі  варонку, таму і засталіся юнакі жывымі, толькі гразёю іх моцна заляпала. Кабель  тэлефонны яны звязалі і пайшлі да сваіх.

— Прыходзім — а на нас усе глядзяць са здзіўленнем і з радасцю. Думалі, што мы загінулі, — кажа Уладзімір Пятровіч і дадае:

— З Лёнем мы пасля вайны па тэлефоне сувязь падтрым-лівалі. Яго ўжо няма…

(Заканчэнне будзе).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі

ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў жыхара вёскі Саска Ліпка Уладзіміра Чурылу прызначылі ахоўнікам у Квачоўскі  сельскі Савет. Далі карабін,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика