Працаўнікі Нясвіжчыны аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку: пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 3 ліпеня 1945 года. 21.by

Працаўнікі Нясвіжчыны аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку: пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 3 ліпеня 1945 года

28.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пераможным 45-м наша “раёнка” выйшла іменна 3 ліпеня.

Адкрываецца яна перадавым артыкулам “3 ліпеня — усенароднае беларускае свята”. (Адразу дадам, што значнасць і важнасць гэтага дня  яшчэ больш узмацнелі пасля рэферэндуму 1996 года, калі  наш народ вызначыў яго як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

У артыкуле гаворыцца, што ў рэспубліцы вялі  значную работу па аднаўленні народнай  гаспадаркі, разбуранай у Вялікую Айчынную вайну. Ставілася задача намаганні павялічыць, каб не толькі  аднавіць узровень жыцця даваеннага  часу, але зрабіць яго больш заможным і культурным.

У асобных заметках “Чырвоны сцяг” расказвае, што ў раёне зроблена за год аднаўленчай працы пасля вызвалення зямель  ад фашысцкіх акупантаў. Так, многа давялося папрацаваць работнікам райпрамкамбіната: пусцілі лесазавод, адрамантавалі цагельны завод,  абсталявалі майстэрні. Адноўлены выпуск цэглы, мыла, колавай мазі, лесаматэрыялаў, запрацавалі кузня і сталярная майстэрня.

Захопнікам не ўдалося  зруйнаваць спіртзавод “Альба”, хоць абсталяванне было падрыхтавана да вывазу. Гэтаму перашкодзіла хуткае наступленне Чырвонай Арміі. І адразу пасля вызвалення раёна завод пачаў працаваць і выпускаць прадукцыю. У 1944 годзе вытворчы план на прадпрыемстве выканалі на 147,3 %, даўшы 25 тысяч рублёў прыбытку. Дзякуючы тэхнічнаму ўдасканаленню, план першага квартала 1945 года быў выкананы на 187 %, прыбытак склаў 175411 рублёў. Сярод лепшых рабочых завода называліся Антон Качура, Алена Кіпець, Зоя Волчак, Сцепаніда Драчан. Пра  гэта расказаў у газеце дырэктар прадпрыемства т. Сляпцоў.

Дастойна сустракалі першую гадавіну вызвалення Беларусі і сяляне. Напрыклад, у Квачоўскім  сельсавеце, своечасова закончыўшы веснавую сяўбу, пачалі рыхтавацца да ўборкі  ўраджаю. Завершана праполка ўсіх культур, у разгары — сенакос. Першае сена сяляне рыхтавалі для здачы дзяржаве.

“Чырвоны сцяг” чытала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пераможным 45-м наша “раёнка” выйшла іменна 3 ліпеня. Адкрываецца яна перадавым артыкулам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика