Прастольнае свята ў обальскім храме
01.07.2019
—
Разное
|
Прастольнае свята ў обальскім храме
25 чэрвеня – асаблівы дзень для праваслаўных Обалі. Гэта дзень памяці Прападобнага Ануфрыя Вялікага, у гонар якога названы храм у гарадскім пасёлку.
Сёлетні год юбілейны для обальскіх прыхаджан: 10 год назад быў закладзены першы камень у фундамент новай царквы, а 5 год назад прайшло першае богаслужэнне ў новым храме.
Багата людзей сабралася на святочнае богаслужэнне ў гонар Прападобнага Ануфрыя Вялікага, якое правялі пяць праваслаўных святароў: благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі, настаяцель храма ў Обалі іерэй Уладзімір Пучынскі, іерэі Вадзім Яско з Шуміліна, Сергій Дзянішчыц з Бешанковіч і Сергій Гуцко з Полацка. Пасля святочнай службы прайшоў хросны ход вакол храма.
Падчас мерапрыемстваў айцец Уладзімір падзякаваў генеральнаму дырэктару ААТ “Мозырскі НПЗ” Анатолю Купрыянаву, які сам нарадзіўся ў Обалі і дапамагаў у будаўніцтве царквы. Анатоль Аляксандравіч, які, за духоўнае адраджэнне ў справе будаўніцтва праваслаўных храмаў узнагароджаны юбілейным медалём Рускай Праваслаўнай Царквы “У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве”. У бліжэйшы час Анатоль Купрыянаў атрымае заслужаную ўзнагароду.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прастольнае свята ў обальскім храме 25 чэрвеня – асаблівы дзень для праваслаўных Обалі. Гэта дзень памяці Прападобнага Ануфрыя Вялікага, у гонар якога названы... |
|