Знаёмцеся: начальнік фінансавага аддзела Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Семчанкоў. 21.by

Знаёмцеся: начальнік фінансавага аддзела Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Семчанкоў

05.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нарадзіўся ў Асіповічах 14 чэрвеня 1976 года.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Пасля армейскай службы працаваў вядучым эканамістам па бюджэце фінансавага аддзела райвыканкама, з 1998 года — на заводзе аўтамабільных агрэгатаў: эканамістам-фінансістам фінаддзела, на розных пасадах у бухгалтэрыі — ад бухгалтара да начальніка вытворча-матэрыяльнага бюро. Да прызначэння ў сярэдзіне чэрвеня начальнікам фінаддзела райвыканкама быў на АЗАА намеснікам галоўнага эканаміста — начальнікам планава-эканамічнага аддзела.

Член раённага выканаўчага камітэта.

Жонка Ірына Уладзіміраўна — медыцынскі работнік. Выгадавалі дваіх дзяцей: Віталій працуе на дзяржпрадпрыемстве “Мінскі метрапалітэн”, Дар’я — студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Вольны час, асабліва зімой, Аляксандр Уладзіміравіч з задавальненнем аддае рыбалцы. А асноўнай задачай работы на сённяшняй пасадзе лічыць забеспячэнне рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіроўваемых на сацыяльнае і эканамічнае развіццё роднага краю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарадзіўся ў Асіповічах 14 чэрвеня 1976 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика