На территории Ушаччины в годы войны существовало три партизанских аэродрома, один из которых – на озере Вечелье
05.07.2019
—
Разное
|
З двух бакоў ляжаць складзеныя ў кучы галіны дрэў, хмызняк… многа. Па вогненных лініях лётчыкі бачылі межы аэрадрома. І вось ужо чутны гул, збіраюцца падпальваць сігнальныя кастры, ды радыст паспявае паведаміць, што самалёта сёння не будзе. Аказваецца, у небе кружыць нямецкі апарат: даведаўшыся пра існаванне ў Пліна аэрадрома, фашысты задумалі замаскіравацца пад сваіх і знішчыць мсціўцаў і савецкі самалёт. І партызаны рашаюць прыняць няпрошаных гасцей, папярэдне акружыўшы пляцоўку. Загараюцца кастры… фашысты выходзяць з самалёта і трапляюць пад агонь. Мсціўцы ж вяртаюцца з багатымі трафеямі. На тэрыторыі ўшацкай зоны існавала тры партызанскіх аэрадромы – за Сержанамі, Плінам і зімовы – на возеры Вечалле, а таксама некалькі пасадачных палос, напрыклад, за Загор’ем, Ляхавічамі, Віркамі. Памер сержаноўскага аэрадрома: 600 на 75 метраў. Ён быў прыдатны для прыёму планераў, самалётаў У-2, Р-5, Як-6, “Дуглас”: два апошніх – у сухое надвор’е. Першую эскадрыллю 105 палка (у якой лётаў і Аляксандр Мамкін) так і называлі – партызанскай, з 1942 года яна ажыццявіла 2239 вылетаў з пасадкай у тыле ворага. У пачатку 1944 года для работы з Ушацкай партызанскай зонай была прыцягнута 314 авіядывізія. Калі з’явіліся самалёты СБ, груз дастаўлялі ў мяшках, якія спускалі з парашутамі. Самымі ж грузапад’ёмнымі з’яўляліся авіяпланеры, аднак і больш складанымі ў кіраванні. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З двух бакоў ляжаць складзеныя ў кучы галіны дрэў, хмызняк… многа. Па вогненных лініях лётчыкі бачылі межы аэрадрома. І вось ужо чутны гул, збіраюцца падпальваць...
|
|