У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў. 21.by

У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў

11.07.2019 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з месца здарэння

У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў. Такое незвычайнае ДТЗ адбылося ў горадзе ўначы 10 ліпеня, паведамля gomel.today. Кіроўца “Фольксваген Гольф” не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і пратараніў мікрааўтобус, які стаяў прыпаркаваны.

Ад сутыкнення маршрутка літаральна ўзляцела і заскочыла на машыну вінаватага ў аварыі, а таксама на яшчэ адно аўто, прыпаркаванае побач. Легкавікі значна пашкоджаныя, але ніхто з людзей не пацярпеў.

За рулём “Фольксвагена” быў кіроўца 1996 года нараджэння, у якога выявілі значнае алкагольнае ап’яненне: у крыві было 1,7 праміле алкаголю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з месца здарэння У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў. Такое незвычайнае ДТЗ адбылося ў горадзе ўначы 10 ліпеня, паведамля gomel.today....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика