9 ліпеня ў Барысаве адбыўся абласны семінар “ Арганізацыя ўзаемадзеяння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях са СМІ ў мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый”, падчас якога адбылося ўзнагароджванне пераможцаў абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.
Журналісты атрымалі спецыяльныя дыпломы ў розных намінацыях. Сярод пераможцаў конкурсу рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ — і газета “Нясвіжскія навіны”.