Пасля ДТЗ каля Усходніх могілак у Мінску траіх чалавек завезлі ў бальніцу. 21.by

Пасля ДТЗ каля Усходніх могілак у Мінску траіх чалавек завезлі ў бальніцу

12.07.2019 20:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДАІ

12 ліпеня каля 17-й гадзіны на праспекце Незалежнасці каля Усходніх могілак у Мінску адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі тры чалавекі. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, аўтамабіль таксі Opel рухаўся з боку МКАД у накірунку вуліцы Каліноўскага па чацвёртай паласе. 39-гадовы кіроўца дапусціў сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes, які ехаў перад ім у спадарожным накірунку. Таксоўку адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем Citroen.

Вядома, што пацярпелі кіроўца і 18-гадовы пасажыр таксі, 56-гадовы пасажыр аўтамабіля Citroen. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх завезлі ў бальніцы. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны аварыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ 12 ліпеня каля 17-й гадзіны на праспекце Незалежнасці каля Усходніх могілак у Мінску адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі тры чалавекі. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика