“Падыміце вочы,рабы, на продкаў вашых гербы.
Падыміце вочы, рабы, на Грунвальдскія сцягі”
З песні Віктара Шалкевіча
15 ліпеня 1410 года аб’яднанае войска Вялікага Князтва Літоўскага і Кароны Польскай перамаглі на
“ У год ад пачатку свету 6921,а ад Божага нараджэння 1410 пачалася вайна караля Польскага Уладзіслава Ягайлы і брата ягонага Вялікага князя літоўскага Вітаўта з немцамі прускімі. І сабралі яны войскі вялікія з абодвух бакоў. З аднаго боку кароль Ягайла з усёю моцаю Кароны Польскай, а князь вялікі Вітаўт з усімі сіламі літоўскімі і рускімі і са шматлікімі татарамі ардынскімі. А з другога боку магістар прускі са сваімі сіламі і з усёю сілаю нямецкаю . І калі войскі з абодвух бакоў былі гатовыя кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт пайшлі на бітву усімі благімі дарогамі, а поля роўнага ды шырокага , дзе маглі для бітвы спыніцца, не знаходзілі, бо палі роўныя ды вялікія былі толькі пад местам нямецкім Дуброўнай.” Так сціпла пачынаецца пра сечу пад Дуброўнай у “Хроніцы Быхаўца”.
Гісторыя цікавая і не вельмі, далёкая і блізкая, часцей за ўсё забытая. Час імкліва нясе Беларусь у нейкую светлую будучыню, пакідаючы ззаду сівыя пакрытыя імхом стагодзі. А разам з імі дзяржавы, гарады, цэлыя культуры. Не кажучы ужо пра чалавечыя лёсы ….. 1410 год спякотнае лета , Гародня, Каложа над Нёманам. Шматпакутная Беларуская зямля збірае сваіх ваяроў у паход. Якім ён будзе, ніхто тады яшчэ не ведаў. Разумелі адзінае, што зямля , якая корміць сваім хлебам , спаталяе смагу са сваіх крыніцаў не можа сама сябе абараніць. Гэта святая справа тых, хто есць хлеб гэтай зямлі,п’е яе ваду. Гарадзенцаў, наваградцаў, лідчукоў,
Ці ведаем мы бітву пад Дуброўнай? Палякі памятаюць і шануюць Грунвальд, кожны летувіскі шкаляр ведае, што Жальгірыс ёсць слынная перамога летувіскіх ваяроў. А беларусы святкуюць 23 лютага,7 лістапада, ганарацца чужымі перамогамі над сабою,услаўляем Суворова, Пятра Першагаі забываемся на Вітаўта. Астрожскага, Хадкевіча,Касцюшку.Каліноўскага.
Ушануйма жа годную памяць лепшых сыноў Беларусі , што паклалі свае галовы за Волю, Незалежнасць нашае Бацькаўшчыны!
Эдвард Дмухоўскі,