Гродзенец кідаў нажы ў дзяцей на дзіцячай пляцоўцы
15.07.2019 16:24
—
Разное
|
pixabay.com Незвычайным спосабам выхоўваў чужых дзяцей 47-гадовы гродзенец, Інцыдэнт здарыўся ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Пралетарскай. Нецвярозы мужчына быў у сваёй кватэры, калі яму сталі замінаць дзеці, якія гулялі на дзіцячай пляцоўцы. Мужчына стаў крычаць на іх з гаўбца восьмага паверха. Адзін з хлопчыкаў паклікаў на дапамогу бацькоў. Дарослыя адвялі дзецей падалей, бо мужчына працягваў скандаліць. Аднак той не супакойваўся і кінуў у бок дзіцячай пляцоўкі два кухонныя нажы. На шчасце, пацярпелых пры гэтым не было. "Аб гэтым здарэнні паступіла паведамленне ў аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РАУС, на месца выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі пагутарылі з відавочцамі, як выявілася, мужчына і раней вёў сябе агрэсіўна", — распавёў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юрый Пазняк. На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, але сёлета на яго ўжо былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы і дробнае хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Незвычайным спосабам выхоўваў чужых дзяцей 47-гадовы гродзенец, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Інцыдэнт здарыўся ў двары аднаго з... |
|