Падрабязнасці аварыі пад Крупкамі: з рэек сышлі сем вагонаў
15.07.2019 21:44
—
Разное
|
![]() Аварыя на чыгунцы ў Крупках / tourz.by На чыгуначным перагоне Крупкі-Прыяміна ў Мінскай вобласці з рэек сышлі сем пустых вагонаў грузавога цягніка №3007. Аварыя выклікала змены ў графіку руху некаторых пасажырскіх цягнікоў, Інцыдэнт здарыўся ў 16:08. Агулам у цягніку было 89 вагонаў, яны ішлі па маршруце Орша-Мінск. У прэс-службе БЧ кажуць, што на месца аварыі адпраўленыя аднаўленчыя цягнікі са станцый Орша-Цэнтральная і Мінск-Сартавальны. Пацярпелых пры здарэнні няма, шкода экалогіі не прычыненая. Рух цягнікоў адбываецца па другім галоўным шляху перагону, што паўплывала на змены ў іх графіку. Як Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №704 Мінск-Віцебск адпраўленнем з Мінска ў 17:04 пайшоў змененым маршрутам праз Маладзечна і Полацк. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №612 Баранавічы-Віцебск / Крычаў адпраўленнем з Баранавіч у 15:10 рухаецца ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Асіповічы і Магілёў. Больш падрабязную інфармацыю аб руху цягнікоў прапаноўваюць атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105. Для расследавання інцыдэнту была створаная спецыяльная камісія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя на чыгунцы ў Крупках / tourz.by На чыгуначным перагоне Крупкі-Прыяміна ў Мінскай вобласці з рэек сышлі сем пустых вагонаў грузавога цягніка №3007. Аварыя...
|
|