Актыўны ўдзел у Днях моладзі брала і шумілінская моладзь. 21.by

Актыўны ўдзел у Днях моладзі брала і шумілінская моладзь

16.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шумілінцы на Дні моладзі
Яркія вечарынкі ад кавер бэнд і новыя спартыўныя рэкорды, інтэлектуальныя баі і трукі на турніках і скейтах, незабыўныя сустрэчы з папулярнымі артыстамі і аўтамабільнае шоу – усё гэта Дні моладзі на «Славянскім базары у Віцебску», якія прайшлі 12-13 ліпеня. Ініцыятарам выступіла ГА БРСМ.


Шумілінская моладзь на фестывалі аўтагуку «dB Drag Racing2».

Актыўны ўдзел у Днях моладзі брала і шумілінская моладзь, дэлегацыю якой узначальвала в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева.
Традыцыйна Дні моладзі пачынаюцца з  патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», падчас якой юнакі і дзяўчаты ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі. Затым прайшоў адкрыты дыялог «Супрацоўніцтва і сяброўства моладзі Саюзнай дзяржавы». У цэнтры ўвагі моладзі Беларусі і Расіі былі пытанні творчага, навукова-адукацыйнага, гісторыка-патрыятычнага напрамкаў, а таксама рэгіянальнага супрацоўніцтва.
У апошні час у юнакоў і дзяўчат стала вельмі папулярным правядзенне інтэлектуальных гульняў. БРСМ падтрымаў прапанову моладзі і ўпершыню ў праграму Дзён моладзі быў уключаны маладзёжны інтэлектуальны open-air «Кветкі Вялікай Перамогі», прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Інтэлектуальныя баталіі ўключалі шэраг спаборніцтваў, сярод якіх «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?». У open-air удзельнічалі 14 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Упершыню прайшоў Дзень маладзёжнага брэнда. У фестывальным Віцебску адбылася цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў-лідараў па выніках рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання 2018 года.
Самай гучнай ў прамым сэнсе гэтага слова стала пляцоўка фестывалю аўтагуку «dB Drag Racing2». Аўтамабільнае шоу аб’яднала на адной з самых вялікіх плошчаў Еўропы ўладальнікаў аўтамабіляў, у якіх устаноўлена моцная акустыка. Каля сарака аматараў гуку і рову магутных матораў з Беларусі, Расіі і Латвіі паказалі палепшаныя версіі сваіх машын з самым магутным гукам і высветлілі, у каго самы гучны гук.
У суботу прайшоў  маладзёжны забег, у якім  ўдзельнічала 150 чалавек. Хлопцы і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў Беларусі пераадолелі дыстанцыю ў 2,5 км.
Завяршылася свята  канцэртам знакамітых беларускіх выканаўцаў, сярод якіх былі такія гурты як «NaviBand» і «Без білета».
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумілінцы на Дні моладзі Яркія вечарынкі ад кавер бэнд і новыя спартыўныя рэкорды, інтэлектуальныя баі і трукі на турніках і скейтах, незабыўныя сустрэчы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика