Красивый подарок Ушачам сделали районная ветеранская организация и Союз женщин
16.07.2019
—
Разное
|
Прыгожы падарунак роднай Ушаччыне на бягучым тыдні зрабілі актывісты раённага савета ветэранаў. У рамках Года малой Радзімы яны высадзілі ў цэнтры гарпасёлка дзевяць руж. У зборы сродкаў на іх набыццё паўдзельнічала і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын. – Сёння працаваць тут – адно задавальненне, – за справай зазначае Ніна Аляксандраўна Васілеўская, старшыня ветэранскай арганізацыі. – Кветнік на вачах пераўвасабляецца. Упэўнена: такую прыгажосць ацэняць усе нашы землякі, госці гарпасёлка. І вельмі спадзяюся, што не знойдзецца жадаючых “перасяліць” ружы на ўласны ўчастак. Падстрахуюць жа ад гэтага відэакамеры, устаноўленыя непадалёк. Важнасць справы добраўпарадкавання разумеюць і ўшачанкі Наталля Васільеўна Глінская, Любоў Якаўлеўна Шарак, якія паўдзельнічалі ў пасадцы. Дапамагала ж кветкаводам-аматарам вопытны азеляніцель камунгаса Святлана Васільеўна Ісаева. – Гэта наш невялікі ўклад ва ўпрыгожанне Ушаччыны, – кажуць жанчыны. – Магчыма, такую ініцыятыву падтрымаюць і прадстаўнікі іншых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгожы падарунак роднай Ушаччыне на бягучым тыдні зрабілі актывісты раённага савета ветэранаў. У рамках Года малой Радзімы яны высадзілі ў цэнтры гарпасёлка...
|
|