Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову
16.07.2019 15:40
—
Разное
|
![]() Следчы камітэт Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову. Пра гэтую крымінальную гісторыю ў Telegram Жыхары вёскі Бязуевічы заўважылі мужчыну ў камуфляжнай форме і ў масцы, які вёў карову. Яны пераканаліся, што яе забралі з фермы і патэлефанавалі ў міліцыю. На наступны дзень у лесе знайшлі заплечнік з камуфляжнай формай, маскай. Недалёка была прывязаная і карова. Міліцыянеры хутка выйшлі на жыхара суседняй вёскі, які прызнаўся ў злачынстве. Паводле яго слоў, ён хацеў прадаць карову. Але яго заўважылі, таму ён кінуў у лесе і свае рэчы, і жывёлу, а сам уцёк дахаты. Абвіначанне вяскоўцу выставілі па артыкуле "крадзеж, здзейснены паўторна". Яго ўзялі пад варту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт Каб кампенсаваць страты за крадзеж, вясковец скраў карову. Пра гэтую крымінальную гісторыю ў Telegram паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У...
|
|