Кветкі, падарункі і пажаданні моцнага здароўя прымала ў пятніцу ад гасцей жыхарка нашага раёна Ганна Бенядзіктаўна Капчэўская, якая адзначыла 100-гадовы юбілей.
Са знамянальнай падзеяй яе прыйшлі павіншаваць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага РТСЦАН Наталля Богуш, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш і кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай. Яны ўручылі юбілярцы каштоўныя падарункі ад імя сваіх арганізацый і Нясвіжскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Вёска Пляшэвічы
Са 100-гадовым юбілеем жыхарку раёна раёна віншавалі кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш і загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага РТСЦАН Наталля Богуш (справа налева).
Партрэт Ганны Бенядзіктаўны выкананы мясцовым мастаком
Праўнучка Паліна
Г.Б. Карчэўскяа нарадзілася і вырасла непадалёку ад вёскі Пляшэвічы. Па дасягненні паўналецця Ганна Бенядзіктаўна пачала працаваць у калгасе імя С.М. Кірава (зараз — ЗАТ “1 Мая”) трактарысткай, выйшла замуж, маладая сям’я Пляшэвічы. Амаль усё жыццё пражыла яна Нясвіжчыне, малую радзіму пакідала только аднойчы — напачатку 60-х у ліку добраахвотнікаў ездзіла падымаць цаліну. І сёння яна таксама шмат часу праводзіць у сваёй роднай вёсцы, але толькі ў дачны сезон — астатні час пражывае ў Мінску разам з дачкою Лідзіяй Мікалаеўнай Харкоўскай. Мае трох унукаў і тры праўнучкі.
Сваіх гасцей Ганна Бенядзіктаўна сустрэла ў бадзёрым настроі. Нягледзячы на тое, што жанчына пераступіла векавую мяжу, яна імкнецца не губляць аптымізму і жыццялюбства.
— У Нясвіжскім раёне шмат старажылаў, якія пераадолелі 80-гадовы рубеж або адзначылі 90, — рассказавае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. — У гэтым годзе свой 100-гадовы юбілей акрамя Ганны Бенядзіктаўны будуць адзначаць яшчэ некалькі чалавек.
Наталля ЕРМАШЭНКА.