Мінчук расстраляў з пнеўматыкі чужую машыну
17.07.2019 14:22
—
Разное
|
![]() minsk.mvd.gov.by У Першаймайскім раёне Мінска з пнеўматычнага пісталета расстралялі аўтамабіль, Шукаць зламысніка міліцыянты сталі пасля заявы гаспадара машыны. Высветлілася, што стралком быў 23-гадовы мінчук, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Увечары 27 чэрвеня ў госці да хлопца прыйшоў сябар. Гаспадар кватэры вырашыў пахваліцца перад ім сваім новым набыткам — пнеўматычным пісталетам. Каб прадэманстраваць яго, хлопец адчыніў акно і некалькі разоў стрэліў у бок стаянкі аўтатранспарту. Стрэламі ён пашкодзіў бакавое, лабавое шкло, дах і люк. Заяўнік ацаніў шкоду ў 2000 долараў. Матэрыялы праверкі міліцыя перадала ў Следчы камітэта для прававой ацэнкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Першаймайскім раёне Мінска з пнеўматычнага пісталета расстралялі аўтамабіль, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Шукаць зламысніка... |
|