На вытворчасці сыркоў у Барысаве рука жанчыны трапіла ў дазатар
18.07.2019 11:12
—
Разное
|
mchs.gov.by Барысаўскіх ратавальнікаў 17 ліпеня выклікалі на дапамогу на прадпрыемства па вытворчасці глазураваных сыркоў. Выклік паступіў у 13:41, На месцы выкліку ратавальнікі высветлілі, што ў дазатары тварожнай масы заціснула руку жанчыны, якая працуе ўкладчыцай-упакоўшчыцай на прадпрыемстве. Паводле папярэдніх звестак, гэта адбылося падчас мыцця абсталявання. Работнікі МНС вызвалілі руку з дапамогай адмысловага інструмента і бензарэза. Пацярпелую перадалі брыгадзе медыкаў. Пасля агляду яе з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў раённую лякарню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by Барысаўскіх ратавальнікаў 17 ліпеня выклікалі на дапамогу на прадпрыемства па вытворчасці глазураваных сыркоў. Выклік паступіў у 13:41, інфармуе прэс-служба... |
|