Надвор’е на аб’ектах ММПЗяшчэ вызначаюць будаўнікі і мантажнікі.Ход работ – у полі зроку галоўнага інжынера«Метпрамбуд» Аляксандра Авяр’янава (злева)і брыгадзіра мантажнікаў Яўгена Коваля. Але ўсё большуюролю адыгрывае камплектуемы калектыў пракатчыкаў.
– Міёрскі металапракатны завод – па сутнасці адзін сярэдні па памерах лістапракатны цэх з неабходнымі для забеспячэння яго дзейнасці вытворчымі ўчасткамі, – ахарактарызаваў усё прадпрыемства і сваю гаспадарку начальнік асноўнага цэха Анатоль ЧАРНОЎ (на здымку 2). Самы вопытны з беларускіх пракатчыкаў – рэкамендаваў субяседніка галоўны інжынер прадпрыемства Яўген ПАЦЕШКІН. Спрактыкаваныя работнікі часткова падабраны на ўсе ўчасткі, падкрэслівае Яўген Георгіевіч.
Невялікі і, трэба меркаваць, часовы кабінет начальніка цэха і шэрагу іншых спецыялістаў размешчаны на другім паверсе нядаўна здадзенага ў эксплуатацыю адміністрацыйна-бытавога будынка ля гмаха майстэрняў (самі майстэрні – пакуль вялізны склад для абсталявання). Пакой цесна застаўлены сталамі з камп’ютарамі. Рабочае месца Анатоля Яфімавіча ля вакна, за шклом бела-блакітная сцяна кампрэсарнай, адкуль неўзабаве пачнецца мая экскурсія па вялікай будаўнічай пляцоўцы.
Знаёмімся. Анатоль Чарноў родам з Магнітагорска. Стаць металаапрацоўшчыкам у адным з цэнтраў савецкай металургіі яму было наканавана лёсам. Закончыў мясцовы горна-металургічны інстытут у 1974 годзе. У родным горадзе пачаў самастойную працу з нізоў – на металургічным камбінаце награвальнікам металу. Гэта з’яўлялася пакуль рабочай спецыяльнасцю. Калі дасканала яе асвоіў, на Карагандзінскім камбінаце ў казахстанскім Цямір-Тау стаў майстрам змены лістапракатнага цэха. На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне прайшоў шлях майстра, начальніка змены, намесніка начальніка цэха. Такую ж пасаду займаў на Ніжнясергінскім метызна-металургічным заводзе ў Свярдлоўскай вобласці на Урале, які цяпер вырабляе толькі арматуру. Там стажу работы ў гарачым цэху хапіла, каб выйсці на заслужаную льготную пенсію. Вярнуўся ў Жлобін. Адтуль накіравалі на будоўлю ў Міёры. На ММПЗ з моманту заліцця першай палі. Памятае той знакавы суботні дзень 21 студзеня 2017 года.
– У нас будзе поўны цыкл вырабу белай электралітычнай бляхі, – Анатоль Яфімавіч пачынае экскурсію ля кампрэсарнай, дзе ідзе мантаж абсталявання. – Адсюль на вытворчасць будуць паступаць кісларод і азот. Пакуль ля кампрэсараў і іншага абсталявання працуюць мантажнікі.
Далей паўстаюць металічныя контуры энергацэнтра. Тэхніка і людзі заняты ля канструкцый будынкаў будучай водападрыхтоўкі. Паўсюль бліскаюць агні электразваркі, працуюць бульдозеры, экскаватары і краны. Зямля перакапана па некалькі разоў пад сілавыя кабелі, трубы водападачы, каналізацыі і ліўнёўкі. Работы працягваюцца. На паверхні – эстакады для трубаправодаў і кабеляў, часовыя аўтамабільныя дарогі, шчэбень чыгуначнага палатна.
Рэйкі ўжо дасягнулі лістапракатнага цэха. Па іх да рэверсіўнага стана халоднай пракаткі вагонамі будуць паступаць рулоны гарачакатанай сталі таўшчынёй ад 1,6 да 4 міліметраў. За сем праходаў праз валкі лісты дасягнуць 0,15 – 0,5 мм. І трапяць на лінію электралітычнай ачысткі. Па сутнасці, гэта мыечная машына, каб зняць з металу эмульсію, якой яго пакрылі для лепшай пракаткі.
Далей тэхналогія патрабуе зноў згарнуць ужо тонкую бляху ў рулоны, каб змясціць у каўпаковыя печы (усе дзесяць для вытворчасці белай бляхі ўстаноўлены) для абпалу ў газавым полымі пры тэмпературы каля 800 градусаў. Гэтая аперацыя патрэбна, каб накляпаны, а таму вельмі цвёрды метал стаў мяккім, падатлівым для наступнай апрацоўкі.
Уключаецца ў справу пракатна- дрэсіровачны стан. Ён надае металічнаму лісту патрэбную канчатковую таўшчыню, а металу – неабходныя механічныя ўласцівасці: мяккасць, цякучасць і іншыя. Гэта залежыць ад пажадання заказчыка-спажыўца. Атрымліваецца паўфабрыкат. Робіць яго канчатковай прадукцыяй 200-метровая лінія электралітычнага луджэння – пакрыцця волавам. Пасля яе звараныя рулоны патрэбнай даўжыні ці лісты вызначанага фармату ўпакоўваюцца для адгрузкі вагонамі або на аўтатранспарце.
Цяпер пра ўражанні. У цэху на экскурсіі быў некалькі месяцаў таму. Тут прыкметна паболела ўстаноўленага абсталявання. Пад дахам рухаюцца магутныя краны, перамяшчаюць матэрыялы, канструкцыі і механізмы. Побач з мантажнікамі і будаўнікі. Значныя плошчы падлогі заліты спецыяльным бетонам, які для ўмацавання знаходзіцца пад пераўвільготненай тканінай. Ля кожных стана, лініі – вялікія пляцоўкі. «Яны будуць выкарыстоўвацца ў якасці часовых складаў для перагрузкі бляхі», – тлумачыць Анатоль Чарноў. Толькі спраў у тых жа бетоншчыкаў, будаўнікоў іншых прафесій, мантажнікаў яшчэ нямала.
Калі металапракатчыкі канчаткова стануць гаспадарамі вялікага цэха? –У лістападзе.
Хто тут будзе працаваць? – Мясцовых спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па металаапрацоўцы на Міёршчыне няма, таму запрашаем з іншых мясцін, найперш з БМЗ, расійскіх прадпрыемстваў, – тлумачыць Анатоль Яфімавіч. – Рабочых рыхтуем на вучэбным камбінаце ў Магнітагорску. Там павінны прайсці навучанне каля 90 чалавек. Патрэбныя веды і навыкі атрымалі аператары, вальцоўшчыкі, карэкціроўшчыкі раствораў. Скіруюцца на Урал будучыя тэрмісты, рэзчыкі, лудзільшчыкі. Каля двух дзясяткаў чалавек з інжынерна-тэхнічнага персаналу вучыліся ў Германіі для работы на сучасным нямецкім абсталяванні, апошняя група паедзе ў жніўні.
– На раніцу 16 ліпеня на ММПЗ прынялі на працу 235 чалавек, калектыў укамплектаваны прыкладна на 70 %, – удакладняе начальнік аддзела кадраў Вячаслаў Махнач. – Сітуацыя мяняецца літаральна кожны дзень. Кіраўнікамі вядучых аддзелаў прызначаны спецыялісты з вопытам работы па адпаведных напрамках з металургічных і металаапрацоўчых прадпрыемстваў Магнітагорска, Чалябінска, Жодзіна і іншых гарадоў. У нас імкнуцца працаваць жыхары Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. Патрэбны работнікі розных профіляў, у тым ліку з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй. Па асноўных рабочых прафесіях накіроўваем на навучанне, іншы раз з нуля, на БМЗ. Там рыхтавалі стропальшчыкаў, машыністаў кранаў, слесараў-рамонтнікаў. Падбор кадраў і вучоба працягваюцца. З узвядзеннем ММПЗ у календары Міёршчыны прапісалася новае свята. З Днём металурга вас, сябры!
Фота аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Уважаемые сотрудники ООО «ММПЗ-групп»!
Примите искренние поздравления с профессиональным праздником – Днем металлурга! Металлурги – это люди особого призвания – сплав мужества, стальной выдержки и железной воли. Ваш труд, требующий огромных знаний, опыта и большой ответственности, формирует профессионалов, влюбленных в свое дело и готовых осваивать сложнейшие технологии будущего. Строительство металлопрокатного завода – это новая веха в истории Миорского района, обретающая качественно новый производственный облик с передовыми идеями и инновационными технологиями. Профессиональная закалка, целеустремленность, выдержка и сплоченность всего коллектива позволяют добиваться поставленных целей. Примите слова искренней признательности за добросовестный каждодневный труд и верность избранному делу. Пусть удача сопутствует вам в реализации намеченных планов! Желаем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, мира, добра и благополучия!
Районный исполнительный комитет. Районный Совет депутатов.
Надвор’е на аб’ектах ММПЗ яшчэ вызначаюць будаўнікі і мантажнікі. Ход работ – у полі зроку галоўнага інжынера «Метпрамбуд» Аляксандра Авяр’янава (злева) і...