ОЗАА: здесь льют алюминий
19.07.2019
—
Разное
|
У нядзелю — Дзень металурга Цэх алюмініевага ліцця ў структуры завода аўтаагрэгатаў заўсёды быў свайго роду “дзяржавай у дзяржаве”. Хаця б таму, што мае ў сваім календары на адно прафесійнае свята болей. Сёлетні Дзень металурга калектыў ЦАЛа сустракае ў напружаным рабочым рытме: штомесячны план выпуску прадукцыі 100-120 тон, а гэта для далёка не новага абсталявання зусім нямала. Ды і дэфіцыт кадраў адчуваецца даволі востра: у цэлым па цэху не хапае людзей на цэлую змену. Металургам даводзіцца напружваць сілы, аднак для гэтага ёсць добрая матывацыя: напрыканцы вясны сталі вышэй расцэнкі, таму ў працуючых па здзельнай сістэме аплаты ёсць рэальная магчымасць зарабляць прыстойныя грошы. У недалёкай перспектыве плануецца правесці замену запатрабаванага вытворчага абсталявання на больш дасканалае. Гэта дорага і складана, але неабходна: каб трымацца на канкурэнта-здольным узроўні, металургічная вытворчасць павінна быць сучаснай. Што трэба не толькі асіповіцкаму прадпрыемству, але і гігантам айчыннага машынабудавання — МАЗу, БелАЗу, МЗКТ. Ім прадукцыя ЦАЛа жыццёва неабходна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю — Дзень металурга Цэх алюмініевага ліцця ў структуры завода аўтаагрэгатаў заўсёды быў свайго роду “дзяржавай у дзяржаве”. Хаця б таму, што мае ў сваім...
|
|