Следчыя затрымалі падазраваных у двайным забойстве ў Асіповічах
22.07.2019 12:31
—
Разное
|
![]() На месцы забойства ў Асіповічах / sk.gov.by Следчыя затрымалі двух чалавек, падазраваных у двайным забойстве ў Асіповічах, Як Спярша па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі двух мясцовых жыхароў. Але высветлілася, што яны не маюць дачынення да забойства, таму мужчын вызвалілі. Цяпер па падазрэнні ў забойстве супрацоўнікі спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі двух раней судзімых мужчын — 39-гадовага жыхара Асіповіцкага раёна і 42-гадовага жыхара Любанскага раёна. З імі праводзяцца следчыя дзеянні. Следчыя знайшлі агнястрэльную зброю, з дапамогай якой, як мяркуецца, было ўчыненае злачынства. Таксама праваахоўнікі затрымалі 47-гадовага брата аднаго з падазраваных: яны правяраюць, ці не дапамагаў ён у супрацьпраўных дзеяннях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы забойства ў Асіповічах / sk.gov.by Следчыя затрымалі двух чалавек, падазраваных у двайным забойстве ў Асіповічах, інфармуе прэс-служба ведамства. Як... |
|