У палівальным вадаёме пад Светлагорскам патануў чалавек
22.07.2019 12:31
—
Разное
|
pixabay.com У палівальным вадаёме вёскі Расова Светлагорскага раёна 21 ліпеня патануў мужчына, Кампанія з пяці чалавек прыкладна а 17-й гадзіне прыйшла на бераг вадаёма. 32-гадовы мужчына палез у ваду купацца. Астатнія прыяцелі не адразу заўважылі, што ён знік. На тое, што мужчына нырнуў у ваду і не выплыў, звярнулі ўвагу іх суседзі па адпачынку. Прыяцелі спярша спрабавалі адшукаць мужчыну самі, але потым выклікалі ратавальнікаў. Тыя дасталі цела патанулага з вады. Яго сябры паведамілі, што мужчына быў цвярозы, ніхто з іх не ўжываў спіртное. Начальнік Светлагорскай ратавальнай станцыі Алег Цімахоўцаў кажа, што купанне ў гэтым вадаёме забароненае. Побач з месцам, дзе знайшлі загінулага хлопца, стаіць знак "Тут патануў чалавек". Аднак многія адпачывальнікі яго папросту ігнаруюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У палівальным вадаёме вёскі Расова Светлагорскага раёна 21 ліпеня патануў мужчына, пішуць "Светлагорскія навіны". Кампанія з пяці чалавек прыкладна а 17-й... |
|