Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў слуп (фота). 21.by

Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў слуп (фота)

22.07.2019 15:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аварыя ў Гомелі / УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У выніку ДТЗ чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў лякарню, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 22 ліпеня каля 11:20. Паведамляецца, што 43-гадоваму кіроўцу аўтобуса маршруту 7а "Вакзал — мікрараён Клянкоўскі" стала блага за рулём. Мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтар. Ад удару слуп паваліўся. У раёне ДТЗ абцяжараны рух тралейбусаў.

Медыкі даставілі ў лякарню кіроўцу і трох пасажыраў. 

Па гэтым аварыі праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя ў Гомелі / УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Маршрутны аўтобус у Гомелі ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У выніку ДТЗ чатыры чалавекі былі дастаўленыя ў лякарню,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика