Абрадам “Зажынкі” пачалося жніво ў ААТ “Адраджэнне” ў Раздзялавічах. 21.by

Абрадам “Зажынкі” пачалося жніво ў ААТ “Адраджэнне” ў Раздзялавічах

22.07.2019 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На хлебнай ніве загучалі песні жней, якім гаспадар і гаспадыня далі згоду пачаць жатву. Пад мясцовыя песні ўдзельнікаў народнага аўтэнтычнага фальклорнага калектыву “Завіца” і дзіцячага фальклорнага калектыву “Раўчукі” залатыя пшанічныя каласы ляглі ў снапы. Разам са жнейкамі на поле з косамі выйшлі дырэктар Макарскі Валерый Міхайлавіч і лепшы камбайнер гаспадаркі Кісялевіч Сяргей Іванавіч з сынамі Генадзем і Паўлам.




Першы хлебны сноп, упрыгожаны лентамі, жнеі ўручылі гаспадару. Дырэктар гаспадаркі паспытаў зерне пшаніцы і задаволена сказаў: “Добрае зерне. Паспела. Можна пачынаць”. І праз некалькі хвілін ажыла тэхніка… Наступіў хвалюючы момант: механізатары селі за штурвалы камбайнаў. Пяць камбайнаў пайшлі па залатой ніве, і з іх бункераў пасыпалася першае зерне. Гаспадар частаваў сялян малаком, бульбай і салам, смачным караваем.


Здароўя і поспехаў Вам на хлебнай ніве, сельскія працаўнікі, і добрых намалотаў.

Тэкст і фота — gnckult.by

(Visited 8 times, 8 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На хлебнай ніве загучалі песні жней, якім гаспадар і гаспадыня далі згоду пачаць жатву. Пад мясцовыя песні ўдзельнікаў народнага аўтэнтычнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика