Зняць праблемныя пытанні. 21.by

Зняць праблемныя пытанні

24.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў да 20-годдзя саюзнага дагавора ў снежні 2019 года зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«У снежні 20 гадоў нашаму саюзнаму дагавору. Ні адной праблемы, я так мяркую, мы не павінны вынесці за межы гэтага тэрміну. Гэта нас падганяе. Што мы будзем гаварыць у 20-годдзе? Няма чаго будзе сказаць, калі мы не знімем усе пытанні, якія ёсць, і не падпішам праграму, якая вызначыць стратэгію нашых сумесных дзеянняў. Таму я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты. І ў рамках Вышэйшага дзяржсавета, або як мы дамовімся, усё гэта зацвердзіць. І праграму, якая вызначыць стратэгію нашых дзеянняў, і зняць бягучыя праблемы», — сказаў беларускі лідар.

Уладзімір Пуцін адзначыў неабходнасць прадоўжыць дыскусіі, пачатыя яшчэ напярэдадні на нефармальнай сустрэчы, а таксама абмеркаваць пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. «Усё гэта вельмі важна, цікава, перспектыўна і карысна. У нас працуе ўрадавая камісія, якая, спадзяюся, сёння нам даложыць аб выніках работы па далейшым развіцці Саюзнай дзяржавы. У гэтым годзе ў нас юбілей у снежні. Таму мы з Аляксандрам Рыгоравічам вырашылі прааналізаваць усё, што зроблена ў рамках саюзнага дагавора, што не зроблена, па якіх прычынах. І выпрацаваць прымальныя для нашых краін шляхі далейшага развіцця інтэграцыі», — сказаў расійскі лідар. Ён асабліва падкрэсліў, што Беларусь, безумоўна, з’яўляецца самым блізкім стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі. «Мы працуем па ўсіх напрамках. І ў сферы бяспекі, і ваеннай справы, у абаронцы, у эканоміцы. У нас расце тавараабарот, што не можа не радаваць. Расія — буйнейшы інвестар у эканоміку Беларусі, — дадаў Уладзімір Пуцін. — Але ёсць і пытанні, якія заўсёды ў рамках такой вялікай сумеснай работы ўзнікаюць. Спадзяюся, што і сённяшняя сустрэча пойдзе на карысць для таго, каб рухацца далей».

Аляксандр Лукашэнка ў адказ адзначыў супадзенне поглядаў з расійскім лідарам. Ён дадаў: «Мы часам зацягваем вырашэнне нейкіх пытанняў (па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах) і прыйшлі да такога моманту, калі трэба ўжо не проста гаварыць, а прымаць рашэнне. Ад нас гэтага ўжо чакаюць не толькі журналісты, спецыя-лісты, але і звычайныя людзі. Гэта праўда. Таму момант характарызуецца тым, што трэба прымаць рашэнне».

Сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін папярэднічала іх удзелу ў пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Выступаючы падчас пленарнага пасяджэння VI Форуму рэгіёнаў, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў розных галінах, асабліва па лініі гуманітарнага супрацоў-ніцтва і рэгіянальных сувязей, адзначыўшы агульнасць гісторыі народаў дзвюх краін. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў важнасць эфектыўнай мала-дзёжнай палітыкі і закрануў тэму інтэграцыі.

Сярод іншага Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абдумаць магчымасць падачы сумесных з Расіяй заявак на правядзенне буйных міжнародных спартыўных форумаў.

Прэзідэнт Беларусі пад-крэсліў, што сувязі паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі складалі-ся дзесяцігоддзямі і шмат у чым вызначаны агульнасцю гісторыі і чалавечых лёсаў. Ён назваў 75-годдзе зняцця блакады Ленінграда і вызвалення Беларусі, што адзначаецца сёлета, і 75-годдзе Перамогі ў наступным годзе важнымі для яднання беларусаў і расіян, умацавання ідэалагічных асноў Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў і аб наяўнасці прынцыповых дамоўленасцей з Уладзімірам Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў да 20-годдзя саюзнага дагавора ў снежні 2019 года зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика