Слонімца, які вярнуўся з-за мяжы, шукалі 2 гады, цела было закапанае на падворку. 21.by

Слонімца, які вярнуўся з-за мяжы, шукалі 2 гады, цела было закапанае на падворку

24.07.2019 12:21 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

У Слоніме знайшлі цела 61-гадовага мужчыны, які знік у траўні 2017 года, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Ён вярнуўся ў родны горад з замежжа і жыў у доме памерлых бацькоў, злоўжываў алкагольнымі напоямі. У лістападзе 2017-га заяву ў міліцыю пра знікненне падала сястра слонімца. Аднак знайсці яго не ўдалося, была распачатая крымінальная справа.

У ліпені сёлета з'явілася аператыўная інфармацыя пра тое, што мужчына мог быць забіты. Пад падазрэнне трапіў 58-гадовы слонімец, які кантактаваў са зніклым. Яго затрымалі. Мужчына прызнаўся, што 9 траўня 2017-га распіваў у доме знаёмага алкагольныя напоі, у іх узнікла сварка і ён яго забіў. Цела закапаў на падворку. Словы яго пацвердзіліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт У Слоніме знайшлі цела 61-гадовага мужчыны, які знік у траўні 2017 года, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Ён вярнуўся ў родны горад з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика