В Ушачском районном центре детей и молодёжи активно готовятся к новому учебному году
24.07.2019
—
Разное
|
Калі ў школах да новага навучальнага года рыхтуюцца, пакуль вучні адпачываюць на канікулах, то ва Ушацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі рамонтам займаюцца паралельна з выхаваўчым працэсам. Задача, пагадзіцеся, не з простых. Але з ёй ва ўстанове спраўляюцца паспяхова. На пераўвасабленне цэнтра ўжо асвоена больш за 800 рублёў. Ва ўсіх кабінетах і калідорах пафарбавана падлога, радыятары ацяплення, вокны. Прыведзены ў парадак сцены, заменена сантэхнічнае абсталяванне. Новае аблічча атрымаў кабінет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (сучасныя накірункі) – тут выраўнена і пабелена столь, пафарбаваны і пераклеены сцены. – Выбіралі ўсё ў прыемным фіялетава-ліловым адценні, – дэманструючы сваю вотчыну, зазначае педагог дадатковай адукацыі Любоў Валер’еўна Прашкевіч. – І калі са шпалерамі праблем не ўзнікла, над фарбай давялося крыху павядзьмарыць, папрактыкавацца з каляровачнымі фарбавальнікамі. Чаканай падзеяй для педагогаў установы і яе выхаванцаў, бясспрэчна, стане ўкладка тратуара з боку Ушацкай школы. Бардзюры на гэтыя мэты атрыманы праз аддзел па адукацыі райвыканкама, будаўнічы гравій выдзеліла ДЭУ-37, цэмент закуплены за пазабюджэтныя сродкі. – У бліжэйшыя некалькі дзён набудзем тратуарную плітку – і распачнём работы, – зазначае дырэктар цэнтра дзяцей і моладзі Людміла Васільеўна Давыдава. – Да 1 верасня, а можа і раней, закончым. Пра забруджаныя чаравічкі можна будзе ўрэшце забыць! Здаецца, усё ва ўстанове ў ідэальным парадку. Але персанал – як педагагічны, так і тэхнічны – штодня дабаўляе нешта новае, прыкладае намаганні, каб хлопчыкам і дзяўчынкам было тут па-дамашняму ўтульна і камфортна. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ў школах да новага навучальнага года рыхтуюцца, пакуль вучні адпачываюць на канікулах, то ва Ушацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі рамонтам займаюцца... |
|