У Брэсце забралі ў прытулак хлопчыка, які 15 гадзінаў прабыў у закрытай машыне. 21.by

У Брэсце забралі ў прытулак хлопчыка, які 15 гадзінаў прабыў у закрытай машыне

27.07.2019 12:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


virtualbrest.by

У Брэсце забралі ў прытулак  хлопчыка, які цягам 15 гадзінаў прабыў разам са сваёй маці ў закрытай машыне. Пра гэта паведаміў TUT.by яго тата. Цяпер 4-гадовы Дэкстар будзе знаходзіцца пад апекай дзяржавы, пакуль суд не прыме рашэнне аб скасаванні шлюбу паміж яго бацькамі.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 25 ліпеня. Каля 20:00 брэстаўчанін Улад гуляў у двары са сваім сынам, калі туды прыехала машына на расійскіх нумарах. З машыны выйшла мама хлопчыка Алена і пасадзіла ў салон малога. Тата спрабаваў спыніць машыну і ў яго здарыўся канфлікт з мужчынай, які знаходзіўся за рулём. Той выкарыстаў пярцовы балончык і дапусціў наезд, спрабуючы ад’ехаць. На месца выклікалі міліцыю і ДАІ, быў складзены пратакол.

У аўтамабілі дзяжурылі сваякі. Яны былі не супраць, каб Алена з’ехала, але без дзіця. Перамовы з жанчынай працягваліся да паўдня 26 ліпеня, пасля ў машыну сеў начальнік аддзела адукацыі Маскоўскага раёна Брэста Віталь Шчэрба. У суправаджэнні таты і супрацоўнікаў органаў апекі машына выехала ў адміністрацыю раёна, дзе і прынялі рашэнне змясціць дзіця ў прытулак.

Паводле “Віртуальнага Брэста”, у сям’і склалася няпростая сітуацыя: апошнім часам 4-гадовы Дэкстэр жыве з бацькам у Брэсце, а маці, як мяркуецца, хоча забраць яго ў Расію. Таксама ёсць верагоднасць таго, што жанчыну могуць пазбавіць мацярынскіх правоў, таму яна і адважылася на такі адчайны крок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
virtualbrest.by У Брэсце забралі ў прытулак  хлопчыка, які цягам 15 гадзінаў прабыў разам са сваёй маці ў закрытай машыне. Пра гэта паведаміў TUT.by яго тата. Цяпер 4-гадовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика