Жыхары Гродзеншчыны могуць зрабіць свой макет “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”
29.07.2019
—
Разное
|
У межах Года малой радзімы ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” праводзяць абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”. Упершыню жыхарам Гродзеншчыны прапанавана падрыхтаваць макеты палацаў, храмаў, замкаў і іншых архітэктурных помнікаў. Творчыя працы па трох намінацыях: “Гонар зямлі прынёманскай”, “Мая малая радзіма”, “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”. – Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі архітэктурнай спадчыны нашай вобласці і далучэння насельніцтва да культуры і гісторыі роднага краю, – паведамілі супрацоўнікі абласной бібліятэкі. – На сённяшні дзень ужо паступаюць працы, якія будуць прадстаўлены ўвазе жыхароў і гасцей нашага горада ў верасні падчас правядзення ІІІ фестывалю кнігі. Упэўнены, што ўсе падрыхтаваныя творчыя працы стануць сапраўдным падарункам Гродзеншчыне да яе 75-гадовага юбілею. Прыняць удзел у конкурсе можа любы жыхар вобласці ці аўтарскі калектыў. Макет трэба падрыхтаваць і прадставіць яго да 31 жніўня ў абласную бібліятэку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах Года малой радзімы ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” праводзяць абласны...
|
|