У бліжэйшыя дні сіноптыкі перадалі на тэрыторыі раёна ў асноўным надвор’е без дажджу, часам будзе ветрана, спякота спадзе.
Сёння, 30 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без ападкаў. Вецер — усходні — 4 — 6 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе +20…+22 °С, уначы — 14…17 градусаў цяпла.
У сераду, 31 ліпеня, захаваецца малавоблачнае надвор’е, без дажджу. Паўночна-заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы да 13. Удзень — 17…19 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +10…+13 °С.
Чацвер таксама будзе пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Паўночны вецер — 1 — 3 м/с. +19…+21 °С — удзень, +13…+14 — уначы.
У пятніцу у другой палове дня магчымы невялікі дождж і месцамі навальніцы. Вецер — неістотны. Удзень — +20…+22 °С, ноччу — +14…+15 °С.
Пра надвор’е на выхадныя — чытайце ў наступным матэрыяле.
“НН”.