Смяротнае ДТЗ пад Лідай: мікрааўтобус урэзаўся ў фуру
31.07.2019 14:58
—
Разное
|
ДТЗ пад Лідай / Следчы камітэт Смяротнае ДТЗ адбылося ўдзень 31 ліпеня ў Лідскім раёне на 163 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна, Мікрааўтобус "Мерсэдэс" ехаў у бок Мінска. Кіроўца выехаў на замацаваную ўзбочыну і сутыкнуўся з фурай, якая там стаяла. Пры аварыі ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння памёр 33-гадовы пасажыр мікрааўтобуса. Абодва кіроўцы (42-х і 41 года) былі накіраваныя для медагляду ў лякарню. На месцы здарэння працуюць следчыя з удзелам экспертаў і супрацоўнікаў міліцыі. Вырашаецца, ці будуць пачынаць крымінальную справу па гэтым інцыдэнце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Лідай / Следчы камітэт Смяротнае ДТЗ адбылося ўдзень 31 ліпеня ў Лідскім раёне на 163 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна, паведамляе Следчы камітэт у сваім...
|
|