Канцэрт у сельскім клубе. 21.by

Канцэрт у сельскім клубе

01.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вёскі нашага раёна маюць кожная сваю цікавую гісторыю. Не выключэнне і  Салтанаўшчына Лявонавіцкага сельсавета. Яна вядомая з канца ХVI стагоддзя як маёнтак Салтанава Гаць у Навагрудскім ваяводстве Вялікага княства літоўскага, у свой час куплены Мікалаем Радзівілам. У 1796 г. увайшла ў склад Слуцкага павета, а ў пачатку ХIХ стагоддзя гэта быў маёнтак і сяло. Там пабудавалі Свята-Троіцкую царкву. Фальварак Салтанаўшчына Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў з гадамі пашыраўся і рос, будаваліся хаты, павялічвалася колькасць насельніцтва. У наш час гэта развіты населены пункт, у ім ёсць уся неабходная інфраструктура, тут жывуць працавітыя людзі.

Нядаўна калектыў хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты” наведаўся з канцэртам у гэты аграгарадок. Ля клуба нас прыветліва сустрэла яго загадчыца Алена Мамчыц.

І вось у клуб пачалі збірацца гледачы, а на сцэну падняліся самадзейныя артысты. “Апты-місты” віталі вяскоўцаў бадзёрай песняй “Добры дзень, шаноўныя людзі!”. Далей пайшлі розныя нумары: ад патрыятычных да ваенных, лірычных і жартоўных. Прыемна, што кожны з іх успрымаўся з цеплынёй і дружнымі воплескамі, многія падпявалі нам. Асаблівую цікавасць і ажыўленне выклікалі песні ў выкананні мужчынскай групы хору: “Мы, сябры, пералётныя птушкі…”, “Мне мама ціха гаварыла”. Удзельнік калектыву, жыхар Салтанаўшчыны Міхаіл Петручэня прачытаў  кранальныя, з філасофскім зместам вершы “Шклянка малака” і “Пакуль мы жывыя”, чым заслужыў бурныя апладысменты землякоў. Варта адзначыць і харавыя песні: “Паланэз Агінскага”, “У лесе прыфрантавым”, “Перавоз Дуня трымала”. У цэлым праграма канцэрта была складзена з улікам розных густаў і жанраў, магчыма, таму і спадабалася гледачам.  Добра дапамагала ім быць актыўнымі і наш кіраўнік Ірына Латушка, яе дырыжорскі тэмперамент і ўменне захапіць залу знаходзілі водгук.

Выдатна справіўся са сваёй задачай і акампаніятар Аляксандр Гапановіч, цудоўныя пераборы яго баяна настройвалі ўсіх на патрэбны лад.

Напрыканцы гледачы шчыра падзякавалі выступоўцам за канцэрт, да іх далучылася і загадчыца клуба Алена Мамчыц і ўручыла Ірыне Латушка кветкі.

Раіса ХВІР,

удзельніца хору

 ветэранаў працы г. Нясвіжа

“Аптымісты”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёскі нашага раёна маюць кожная сваю цікавую гісторыю. Не выключэнне і  Салтанаўшчына Лявонавіцкага сельсавета. Яна вядомая з канца ХVI стагоддзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика