Беларусаў чакаюць прахалодныя выхадныя. 21.by

Беларусаў чакаюць прахалодныя выхадныя

01.08.2019 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

2 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны. 
Уначы тэмпература паветра будзе +7...+13, удзень падымецца да 15-21 цяпла. 

У суботу, 3 жніўня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-12 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +16....+23.

4 жніўня таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы будзе 7-12 вышэй за нуль, удзень — ад +13 па поўначы да +23 па поўдні Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 2 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.  На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика