Чатыры рабочыя ў Мінскім раёне атруціліся пры чыстцы калодзежа. 21.by

Чатыры рабочыя ў Мінскім раёне атруціліся пры чыстцы калодзежа

01.08.2019 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sk.gov.by

Чатыры рабочыя атруціліся пры чыстцы водазаборнай свідравіны на тэрыторыі дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы ў Мінскім раёне. Здарэнне адбылося 31 ліпеня. Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт, інфармуе прэс-служба ведамства. 

Пры чыстцы свідравіны на глыбіні каля трох метраў 29-гадовы майстар страціў прытомнасць, атруціўшыся парамі назапашаных газаў ад мотапомпы, якая працуе на бензіне. На дапамогу яму спусціўся 24-гадовы мужчына і таксама пачуўся кепска.

Два іх калегі, якія знаходзіліся на паверхні, надзелі ахоўныя маскі і з дапамогай супрацоўнікаў інтэрната выцягнулі пацярпелых.

Чатырох мужчын даставілі ў аддзяленне таксікалогіі ў лякарню ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Яны знаходзяцца пад наглядам медыкаў. 

Следчыя з удзелам эксперта агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў. Яны ўзялі пробы паветра, забралі выкарыстоўванае абсталяванне. Прыначаны шэраг судова-медыцынскіх і іншых крыміналістычных даследаванняў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Чатыры рабочыя атруціліся пры чыстцы водазаборнай свідравіны на тэрыторыі дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы ў Мінскім раёне. Здарэнне адбылося 31...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика