Суд па двайным забойстве ў Стоўбцах пачнецца 19 жніўня. 21.by

Суд па двайным забойстве ў Стоўбцах пачнецца 19 жніўня

05.08.2019 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Школа, у якой адбылася трагедыя / З архіву Еўрарадыё

19 жніўня ў Мінскім абласным судзе пачнецца судовы працэс па нападзе ў школе ў Стоўбцах. Пра гэта ў сацсетках напісала прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова

Пасяджэнні будуць закрытымі, бо абвінавачаны ў злачынстве падлетак на момант нападу быў непаўналетнім. 

"Паколькі ў перыяд часу, які адносіцца да інкрымінаваных дзеянняў, абвінавачаны М. не дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту, а ў матэрыялах справы змяшчаюцца звесткі пра стан яго здароўя, якія складаюць у адпаведнасці са ст.46 Закона "Аб ахове здароўя" медыцынскую таямніцу, гэтая крымінальная справа падлягае разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні", — патлумачыла Ляскова.

11 лютага дзесяцікласнік стаўбцоўскай СШ №2 прыйшоў у школу з нажом і напаў на настуўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч і трох школьнікаў. Загінулі настаўніца адзінаццацікласнік Аляксандр Раманаў. Яшчэ два школьнікі трапілі ў рэанімацыю. Самога нападніка затрымалі праз дзве гадзіны ў пад'ездзе аднаго з дамоў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школа, у якой адбылася трагедыя / З архіву Еўрарадыё 19 жніўня ў Мінскім абласным судзе пачнецца судовы працэс па нападзе ў школе ў Стоўбцах. Пра гэта ў сацсетках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика