На гэтым тыдні на тэрыторыі Нясвіжскага раёна будзе панаваць лагоднае, цёплае надвор’е, без спякоты, але з дажджамі.
Сёння, 6 жніўня, удзень чакаецца +21…+23 °С, ападкаў не прагназуецца. Надвор’е — пахмурнае з праясненнямі. Вецер — паўднёва-заходні да 5 м/с . Уначы — +15…+17 °С.
У сераду, 7 жніўня, на працягу дня магчымыя ападкі, будзе воблачна з праясненнямі. Паўднёва-заходні вецер складзе 4 — 5 м/с. Дзённая тэмпература — 21…23 градусы. Ноччу —17…18 цяпла.
У чацвер метэаролагі перадаюць ападкі і воблачнасць, вецер — неістотны. Да +23 °С — удзень, уначы — без ападкаў і да 16…17 градусаў вышэй за нуль.
Пятніца стане менш дажджлівым днём: ападкі перадаюць толькі ў першай палове дня. Вецер — заходні — 3 — 5 м/с. Удзень — +21…+22 °С, ноччу — +15 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.
“НН”.