На магілёўскай трасе кіроўца мікрааўтобуса збіў чатырох кароваў (фота)
08.08.2019 17:20
—
Разное
|
![]() mogilev.mvd.gov.by Зранку 8 жніўня каля 4:45 на трасе Мінск-Магілёў каля вёскі Сякерка Бялыніцкага раёна мікрааўтобус "Volkswagen Caravelle" збіў чатырох кароваў. Як прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ва ўмовах моцнага туману. Жывёлы стаялі на дарожнай паласе і загінулі пры наездзе. Машына атрымала механічныя пашкоджанні, аднак кіроўца і пасажыры не пацярпелі. Паведамляецца, што аўтамабіль ехаў з боку Магілёва ў напрамку Мінска. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mogilev.mvd.gov.by Зранку 8 жніўня каля 4:45 на трасе Мінск-Магілёў каля вёскі Сякерка Бялыніцкага раёна мікрааўтобус "Volkswagen Caravelle" збіў чатырох кароваў. Як адзначае...
|
|