П'яны беларус у Італіі ехаў на фуры, у якой лопнулі колы. 21.by

П'яны беларус у Італіі ехаў на фуры, у якой лопнулі колы

09.08.2019 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Так выглядалі колы фуры / ciaocomo.it

У італьняскім рэгіёне Ламбардыя 3 жніўня паліцыя спыніла фуру, якая небяспечна рухалася па дарозе. Як адзначае belmir.by са спасылкай на мясцовыя СМІ, грузавік належаў літоўскай кампаніі, а за рулём быў малады кіроўца з Беларусі. 

Фура губляла кіраванне і ехала па трасе зігзагамі. У горадзе Сальбіятэ машына зачапіла святлафор і гандлёвы аўтамат, а ў Луратэ-Каччывія пачалася паніка, калі ў аўтамабіля лопнулі колы.

Урэшце паліцыя здолела заблакаваць фуру. Кіроўца, як выявілася быў вельмі п'яны: узровень алкаголю ў яго крыві перавысіў дапушчальную норму ў пяць разоў.

У беларуса забралі правы, а машыну адправілі на стаянку, адкуль яго забрала літоўская кампанія. Таксама быў выпісаны буйны штраф за шкоду, прычыненую на дарозе.

Арыштоўваць кіроўцу, аднак, пракуратура не стала. Праваахоўнікі прынялі пад увагу, што фура не сутыкнулася з іншымі аўтамабілямі, і пад яе не трапілі людзі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так выглядалі колы фуры / ciaocomo.it У італьняскім рэгіёне Ламбардыя 3 жніўня паліцыя спыніла фуру, якая небяспечна рухалася па дарозе. Як адзначае belmir.by са спасылкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика